Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяраў цунамі ўжо больш за 60 тыс. Траціна -- дзеці.


КАЛОМБА. Прынамсі 60 тыс. чалавек, з апошніх зьвесткаў, загінулі падчас землятрусу і цунамі, якія спустошылі краіны Індыйскага акіяну ў нядзелю. Траціна загінулых – дзеці. У Інданэзіі загінула 27 тыс. чалавек, на Шры-Ланцы – 17 800. У Індыі – больш за 8500. На Тайляньдзе загінулі 1,5 тысячы чалавек, зь іх 700 – замежныя турысты. Лік загінулых, як чакаецца, істотна ўзрасьце, бо ратавальнікі прабіраюцца да аддаленых рэгіёнаў і абшукваюць прыбярэжныя воды. Няма рэальных зьвесткаў і з тае часткі Шры Ланкі, якая захопленая ваяўнікамі Таміліламу. Некалькі ўсходнеафрыканскіх краінаў паведамілі пра масавыя ахвяры на сваіх пабярэжжах, якіх сягнулі цунамі, прайшоўшы амаль 6 тыс. км. Гэтак, у Самалі загінулі каля 1 тыс. чалавек. Надзвычайная дапамога накіроўваецца ў пацярпелыя краіны. ААН зазначае, што гэта можа быць самае дарагое па коштах стыхійнае бедства ў гісторыі. "Калі дапамога не дасягне пацярпелых у найбліжэйшыя дні, лік ахвяраў падвоіцца з-за эпідэміяў, адсутнасьці пітной вады і голаду", -- перасьцерагаюць экспэрты ААН.
XS
SM
MD
LG