Лінкі ўнівэрсальнага доступу

26 паліцыянтаў забіты ў Іраку за дзень


БАГДАД. Паведамляецца, што сёньня адбыліся мноства нападаў на пастарункі ў розных ірацкіх гарадах. Загінулі прынамсі 26 паліцыянтаў. У родным горадзе Садама Хусэйна Тыкрыце забіты 13 паліцыянтаў і 2 паранены. Навокал горада Самары адбыліся напады на чатыры паліцэйскія КПП, прынамсі пяць паліцыянтаў забіты. У Бакубе выбухам аўтамабіля і стрэламі тэрарыста забіты шэсьць паліцыянтаў, у іхнім ліку начальнік пастарунку. Адзін паліцыянт загінуў у Масуле. У Багдадзе аўтамаблінай бомбай плянаваўся замах на камандуючага Нацыянальнай гвардыяй. Але ён ацалеў, забіты іншы чалавек, восем паранены. Напады адбыліся праз дзень пасьля зьяўленьня новага магнітафоннага запісу з голасам Усамы бін Ладэна, які хваліў ваяўнікоў за забойствы амэрыканскіх вайскоўцаў і ірацкіх чыноўнікаў.
XS
SM
MD
LG