Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віктар Юшчанка перамог паводле афіцыйных папярэдніх вынікаў


КІЕЎ. Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла афіцыйныя папярэднія вынікі паўторнага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах. Выбары выйграў Віктар Юшчанка, у яго 51,99 працэнта галасоў. У Віктара Януковіча 44,19 працэнта галасоў. Сьпікер Вярхоўнай Рады Уладзімір Літвін гаворыць, што вынікі сьведчаць, што няма ніякай патрэбы зноў праводзіць паўторнае галасаваньне. Генэральны сакратара Рады Эўропы Тэры Дэвіс заклікаў бакі прыняць вынікі і ўстрымацца ад рыторыкі, якая можа спрыяць падзелу Украіны. Віктар Януковіч сказаў, што не прызнае сваёй паразы.
XS
SM
MD
LG