Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Шры Лянцы вымыла зь зямлі мноства мінаў


КАЛОМБА. Агэнцтва ААН паведамляе, што цунамі, якое напаткала Шры Лянку, вымыла зь зямлі мноства мінаў і раскідала іх па паверхні. Гэта—новая пагроза для тых, хто застаўся жывым, а таксама—для ратавальнікаў. Кіраўнік Фонду ЮНІСЭФ у краіне Тэд Чайбан сказаў, што міны зьмянілі месцазнаходжаньне, дзе яны былі пазначаны папераджальнымі знакамі. Ён сказаў, што людзі, якія пачалі вяртацца ў свае дамы, могуць стаць ахвярамі выбухаў. Армія, а таксама тамільскія паўстанцы паставілі прыблізна паўтара мільёны мінаў—падчас канфлікту, які цягнецца з 1983 году.
XS
SM
MD
LG