Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бедства ў краінах Індыйскага акіяну можа стаць самым дарагім паводле стратаў


КАЛОМБА. Прынамсі 30 тысячаў чалавек, як цяпер лічыцца, загінулі падчас землятрусу і цунамі, якія спустошылі краіны Індыйскага акіяну ў нядзелю. Сьпіс ахвяраў у некаторых краінах працягвае вельмі хутка павялічвацца. Найбольшая колькасьць загіблых на апошні час у Шры-Ланцы. Цывільныя ўлады называюць лічбу, блізкую да 19 тысяч чалавек. Інданэзыя ды Індыя таксама называюць вялікія лічбы ахвяраў, хаця гэтыя лічбы вагаюцца. Іншыя краіны, якія напаткала пляга гэта—Таілянд, Малайзія, М’янма або Бірма і Банглядэш. У Афрыцы пацярпелі Кенія, Самалі, Танзанія і Сэйшэльскія астравы. Адтуль таксама паступаюць зьвесткі аб ахвярах. Пакуль няма зьвестак ад тысячаў турыстаў з усяго сьвету. Надзвычайная дапамога накіроўваецца ў пацярпелыя краіны. ААН зазначае, што гэта можа быць самае дарагое па коштах стыхійнае бедства ў гісторыі.
XS
SM
MD
LG