Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi у Магілёве: “Як зьменяцца дачыненьні Ўкраіны зь Беларусьсю і Расеяй пасьля перамогі Віктара Юшчанкі?”


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў З такім пытаньнем наша карэспандэнтка зьвярнулася сёньня да жыхароў Магілёва.

(Спадар: ) “Вельмі добра, больш чым упэўнены. Таму што ён чалавек прагматычны, найбольш прагрэсіўны і дастаткова разумны”.

(Спадар: ) “Украіна адвернецца ад Расеі, будзе празаходняй краінай”.

(Спадар: ) “Я мяркую, што Ўкраіна ня будзе імкнуцца разарваць дачыненьні зь Беларусьсю альбо з Расеяй, усё ж такі мы найбліжэйшыя іх суседзі, і эканамічныя сувязі ў нас вельмі моцныя. Адзінае, што гэта для нашага прэзыдэнта і для прэзыдэнта Расеі — як костка ў горле, бо яны ня змогуць кіраваць Украінай на ўласнае жаданьне. І гэта добры прыклад для нашага народу”.

(Спадарыня: ) “З Расеяй, напэўна, ня вельмі добра. З намі — ня ведаю”.

(Спадарыня: ) “Я мяркую, што цудоўна, як і было. Усё будзе нармалёва”.

(Спадар: ) “Пагоршацца дачыненьні, гэта 100 адсоткаў. Таму што Захад, Амэрыка, карацей, узялі сваё”.

(Спадар: ) “Ну, я мяркую, што ўсё ж такі будуць сяброўскія дачыненьні. Усё ж мы ўсё жыцьцё сябравалі, брацкія народы. Я мяркую, што ніякія палітычныя рознагалосьсі не павінны стаяць паміж народамі”.

(Спадарыня: ) “Канечне, мы, беларусы, за тое, каб быў адзіны саюз і, натуральна, што мы ўсе абмяркоўваем гэту тэму і хвалюемся. Януковіч, Юшчанка, можа яшчэ хто-небудзь, але нам важна, каб мы былі разам”.

(Карэспандэнтка: ) “На прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне перамог Віктар Юшчанка. Як вы лічыце, як адаб’ецца ягоная пермога на дачыненьнях Ўкраіны зь Беларусьсю і Расеяй?”

(Спадар: ) “Я мяркую, што ніяк яна не адаб’ецца. Бо цяпер прэзыдэнты ўсіх дзяржаваў павіншуюць Віктара Юшчанку і зробяць выгляд, што Віктара Януковіча проста ніколі не было ў прыродзе, вось і ўсё”.

(Спадарыня: ) “Мы будзем сябраваць як раней, зносіцца, езьдзіць туды адпачываць”.

(Спадар: ) “Таму што славяне. Выдатна”.

(Спадарыня: ) “Цяжка сказаць. А народ добра ставіўся і будзе ставіцца”.

(Спадар: ) “Час пакажа. Нешта ненадзейны ён таварыш”.

(Спадарыня: ) “Будзем спадзявацца, што добра адаб’ецца, хаця я проста ня ведаю, як ён будзе сябе паводзіць. Буду спадзявацца, што ў нас дачыненьні будуць сяброўскія, скажам так”.

(Спадар: ) “Я ў палітыцы моцна не валаку, але па-мойму, павінна быць усё нармалёва. Ну павінна ж ісьці да нечага добрага. Дрэннага ўжо хопіць. Колькі ж можна мучыць людзей? Павінна быць усё добра”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG