Акрамя Віктара Януковіча, які прайграў і зьбіраецца абскарджваць вынікі выбараў, у сумленнасьці перамогі Віктара Юшчанкі амаль ніхто не выказвае сумневаў.
На бок Юшчанкі пачалі пераходзіць колішнія ягоныя праціўнікі. Намесьнік Януковіча ў старым урадзе Мікола Азараў назваў мінулыя выбары дэмакратычнымі, губэрнатар Сумскай вобласьці Ўладзімер Шчэрбань, стаўленьнік Віктара Януковіча, назваў выбары 26 сьнежня “самымі дэмакратычнымі за гісторыю незалежнасьці Ўкраіны”.
Кіеўская гарадзкая рада на чале з мэрам Аляксандрам Амельчанкам сёньня прывітала Віктара Юшчанку з перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах. А сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімер Літвін паведаміў, што інаўгурацыя новага прэзыдэнта Ўкраіны можа прайсьці з 11 па 14 студзеня. Спадар Літвін даў даручэньне свайму сакратарыяту разам з камандай Юшчанкі рыхтавацца да інаўгурацыі ў сьценах парлямэнту. Чацьвёртага туру галасаваньня ня будзе, перакананы спадар Літвін, а разгляд скаргаў Януковіча на вынікі выбараў будзе рэалізаваны як важная праява дэмакратыі.
МЗС Украіны тым часам парэкамэндавала замежным палітыкам устрымацца ад віншаваньня Віктара Юшчанкі зь перамогай да выяўленьня канчатковага выніку выбараў і абвяшчэньня іх ЦВК.