Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Няма таго лідэра, які мог бы вывесьці народ Беларусі. Але тая частка яго, якая разумее, што такое воля, ужо даўно настроеная жыць вольна”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 28 сьнежня 2004 г. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Ніна Ярмалінская: ) “Шчыра вітаю ўсіх супрацоўнікаў Радыё Свабода і віншую з Калядамі і наступаючым Новым Годам! Жадаю Вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, матэрыяльнага дабрабыту, новых творчых пошукаў!

З Калядамі і Новым Годам хачу ўсіх павіншаваць! Вясёлых радасных прыгодаў у гэты дзень Вам пажадаць! Каб падарункі Вам прынёс вясёлы, добры Дзед Мароз! І маразам, і сьнегападам, каб Вы былі заўсёды рады, Вясьне і лецейку, і сонцу і ўсьміхаліся бясконца!

(Спадар: ) “Паважаная Свабода! Зычу Вам у новым годзе ўсяго добрага! З Калядамі, з Новым Годам! Да сустрэчы на хвалях Свабоды!”

(Спадар: ) “Добры дзень, паважаная Радыёстанцыя Свабода! Хочацца зьвярнуцца да Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі! Паважаны Аляксандар Рыгоравіч! Паважаны наш прэзыдэнт! Даведайцеся, калі ласка, пад чыім патранажам у цэнтры плястычнай апэрацыі калечаць дзетак, калечаць нахабным вобразам. Сьледзтва вядзе сьледчы Асмалоўскі Сяргей Яўгеньевіч. Стварылі камісію мэдычную, каб даць сьледчую адзнаку. Больш таго, нахабна ўпэўнівалі, што вельмі правільна зробленая апэрацыя! Хлопчыку зрабілі розныя вушы! Мяне, бацьку, абвінавацілі ў тым, што я не прыехаў, не расказаў хірургу, як трэба гэта рабіць. Садралі грошы, каля 200 тысяч, пры нашым то жабрацтве, і сказалі, што гэта будзе новы тып чалавека! І вось Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка кіруе, дык будзе “homo лукашызм” называцца. Пад ёлачку можна ісьці, ня трэба і касьцюм апранаць, адразу будзе пададзеная як маска “Розныя вушы”. Да такога нахабства дайсьці! Да такога цынізму! Самі ўрачы зрабілі траўму ў радзільным доме, выдралі кусок вуха. А цяпер прыехалі, каб зрабіць апэрацыю плястычную, дык зусім пакалечылі: адно вуха зрабілі малое, другое – вялікае!

У дадатак верш на расейскай мове.

Крик

Живой и мёртвый встань и кричи: Есть в медицине врачи-палачи, Есть коновалы, есть ловкачи! Где по признанию наши врачи? Живой и мёртвый встань и кричи!

Живой и мёртвый встань и кричи: Врач-палач – то неистовый врач, Будет последнюю шкуру снимать, Будет взятку с тебя вымогать, Жертву-больного под час истязать. Живой и мёртвый встань и кричи!

Живой и мёртвый встань и кричи: Врач-коновал – это бездарь-врач! Это, как правило, просто блатарь. Это без всяких идей человек. Это так было и будет вовек. Живой и мёртвый встань и кричи.

Живой и мёртвый встань и кричи: Врач-ловкач – не подарок врач. Много здоровья вам он не даст, Он свою шкуру любому продаст. Будет, как сволочь, юлить-лебезить, Может болезнью любой заразить. После попросит почаще ходить, Те же поборы побольше носить. Живой и мёртвый встань и кричи.

Живой и мёртвый встань и кричи: Где по призванию наши врачи? Это, как правило, прежде талант. Это в делах не блатарь-дилетант. Этот диагноз определит, Этот порой ночами не спит. Этот своё здоровье отдаст, Но помереть другому не даст.

Живой и мёртвый встань и кричи: Где по призванию наши врачи?

Хачу паведаміць, што крымінальнай дзейнасьцю займаецца Цэнтр плястычнай апэрацыі, якому робіць рэкляму беларускі канал БТ”.

(Лусевіч Міхаіл: ) “Добрай раніцы, Свабода! Ну вось і трыюмфуе дэмакратычная Ўкраіна, тая частка яе, якая жадае быць ня толькі незалежнай, як сказаў Юшчанка, але і сапраўды вольнай. Віншую ўкраінцаў!

Жадаю сказаць наступнае зь нейкім такім сумам. Прыкладна такі самы расклад і ў нашай сінявокай Беларусі. Але справа ў тым, што тут зусім няма, на жаль – ня тое, што няма, а на сёньняшні момант няма – таго лідэра, які мог бы вывесьці народ Беларусі. Але тая частка яго, якая разумее, што такое воля, ужо даўно настроеная жыць вольна. Але нашая апазыцыя, на жаль, згубіла ўсё, што магчыма…”

(Канстанцінавіч: ) “Перашкоды на частаце 41 мэтар. Улева і ўправа перашкоды няма. Глушылка!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG