Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 28 сьнежня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 28 сьнежня

“Бацькаўшчына”, 1964 год:

“У савецкай прэсе адзначылася, што беспасярэдняй прычынай зьмены назоваў сотняў беларускіх мясцовасьцяў былі просьбы жыхароў вёсак, назовы якіх, быццам, “зьневажаюць чалавека, прыніжаюць ягоную годнасьць”. Пасярэдняй-жа прычынай было быццам тое, што за 47 гадоў Савецкае ўлады ў Беларусі… аблічча нашай вёскі зьмянілася так “непазнавальна”, наступіла такая “сьветлая” і “шчасьлівая” ява, што ўзьнікла патрэба новых паняцьцяў, а адсюль і зьмена назоваў. У выніку, адзначыла далей савецкая прэса, калектыўныя просьбы калгасьнікаў былі задаволеныя Вярхоўным Саветам БССР, які “Указам Прэзыдыюму” перайменаваў 456 вёсак”.

“Настаўніцкая газета”, 1974 год. Закон “Аб народнай асьвеце”, асноўныя прынцыпы народнай асьветы ў БССР:

“4. Свабода выбару мовы навучання: навучанне на роднай мове або на мове іншага народа СССР; 5. Бясплатнасць усіх відаў адукацыі, утрыманне часткі навучэнцаў на поўным дзяржаўным забеспячэнні, стыпендыяльнае забеспячэнне навучэнцаў і студэнтаў і аказанне ім іншай матэрыяльнай дапамогі… 8. Сувязь навучання і выхавання падрастаючага пакалення з жыццём, з практыкай камуністычнага будаўніцтва… 12. Свецкі характар адукацыі, які выключае ўплыў рэлігіі”.

“Звязда”, 1994 год. Валянцін Жданко піша:

“Аляксандр Фядута падаў у адстаўку з пасады начальніка ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі Прэзыдэнта — тым самым узяўшы ўсю адказнасць за сілавы ціск на прэсу на сябе і мужна адвёўшы магчымую пагрозу ад Прэзыдэнта. Адстаўка Аляксандра Фядуты наўрад ці можа радаваць каго-небудзь з журналістаў. Нетыповы апаратчык, інтэлектуал, іранічны, цікавы, востры на слова субяседнік — сп. Фядута выдатна выконваў ролю буфера паміж Прэзыдэнтам і прэсай, “гасячы” канфлікты, згладжваючы супярэчнасці, папярэджваючы непаразуменні. Аляксандру Лукашэнку наўрад ці ўдасца знайсці раўнацэнную замену…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG