Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апошняя аўдыёстужка з запісам звароту Ўсамы бін Лядэна сапраўдная


БАГДАД. Амэрыканскія спэцслужбы прыйшлі да высновы, што аўдыёстужка з запісам звароту Ўсамы бін Лядэна, якую ўчора перадаў тэлеканал “Аль-Джазіра”, хутчэй за ўсё, сапраўдная. Бін Ладэн назваў аз-Заркаўі “эмірам Аль-Каіды на зямлі Двухрэчча”. Ён жа ўхваліў напады групоўкі Заркаўі на амэрыканскіх жаўнераў і ірацкіх чыноўнікаў і заклікаў жыхароў Іраку ігнараваць студзеньскія выбары, назваўшы тых, хто прагаласуе, “нявернымі”. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што Злучаныя Штаты заклікаюць ірацкіх мусульманаў-шыітаў да ўдзелу ў выбарах, ЗША настойваюць на тым, каб суніты атрымалі пазыцыі ў новым урадзе незалежна ад вынікаў выбараў. Гэтыя камэнтары прагучалі пасьля таго, як найбуйнейшая суніцкая групоўка – Ірацкая ісламская партыя заявіла аб тым, што пакідае выбарчы працэс на пратэст супраць хваляваньняў у Іраку. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан асудзіў замах на кіраўніка асноўнай партыі мусульманаў-шыітаў – Найвышэйшай Рады Ісламскай рэвалюцыі Іраку Абдэля Азіза Аль-Хакіма. Аль-Хакім перажыў выбух аўтамабіля, які адбыўся побач зь яго штаб-кватэрай у Багдадзе, але ахвярамі выбуху сталі 13 чалавек.
XS
SM
MD
LG