Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Забіты ўкраінскі міністар, магчыма, з-за пазыкаў


КІЕЎ. Міністар транспарту Ўкраіны Георгій Кірпа быў забіты ва ўласным лецішчы пад Кіевам некалькімі стрэламі. Падрабязнасьцяў не паведамляецца. Кірпа быў на пасадзе міністра транспарту з 2002 г. Паводле украінскіх агенцыяў, нябожчык быў адным з самых багатых і ўплывовых людзей ва Ўкраіне. Як заявіў намесьнгік Кірпы Іван Салій, сьмерць ягонага патрона, магчыма зьвязаная з фінансавай дзейнасьцю і пазыкамі, паколькі грошы, пазычаныя на будаўніцтва маста ў Кіеве, патрачаныя, а будаўніцтва нават не пачыналася.
XS
SM
MD
LG