Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бін Ладэн азваўся да іракцаў


ДУБАЙ. Катарскі тэлеканал Ад-Джазіра сёньня паказаў аўдыёстужку, якую прыпісваюць Усаму бін Ладэну. Бін Ладэн пацьвярджае, што вядомы тэрарыст Абу Мусаб аз-Заркаўі --лідэр Аль-Каіды у Іраку. Бін Ладэн назваў аз-Заркаўі “эмірам Аль-Каіды на зямлі Двухрэчча”. Ён жа ухваліў напады групоўкі Заркаўі на амэрыканскіх жаўнераў і ірацкіх чыноўнікаў і заклікаў жыхароў Іраку ігнараваць студзеньскія выбары, назваўшы тых, хто прагаласуе “нявернымі”. Пакуль няма пацьвярджэньняў сапраўднасьці стужкі.
XS
SM
MD
LG