Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікола Статкевіч: “Падзеі ва Ўкраіне важныя для лёсу і будучыні Беларусі”


Валер Каліноўскі, Кіеў Лідэр БСДП “Народная грамада” Мікола Статкевіч гэтымі днямі знаходзіцца ў Кіеве разам з дэлегацыяй Сацінтэрну, адным зь першых беларускіх палітыкаў ён павіншаваў зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах Віктара Юшчанку.

На пытаньне, з чым зьвязаны ягоны візыт у Кіеў, спадар Статкевіч адказаў:

(Статкевіч: ) “Найперш з важнасьцю падзеяў ва Ўкраіне для лёсу і будучыні Беларусі. Усё ж такі павінен быць дадзены адказ на пытаньне: Беларусь ўзначальвае тэндэнцыю, або ў нас – анамалія. Мы атрымалі ўчора ноччу дакладны адказ: беларуская сытуацыя – гэта анамалія для гэтага рэгіёну плянэты. Анамаліі не бываюць вечнымі, і Беларусь будзе вольнай.”

(Карэспандэнт: ) “Што вы хочаце сказаць у сваім выступе на Майдане?”

(Статкевіч: ) “Я хачу сказаць менавіта гэта, пра тое, што значаць гэтыя выбары ва Ўкраіне для лёсу Беларусі, і я хачу падзякаваць простым украінцам, сотням тысячам, мільёнам, якія не далі ўкрасьці іхную перамогу і дэмакратыю. І хачу таксама падзякваць сотням беларусаў, якія прыехалі сюды, каб бараніць свабоду Украіны і свабоду Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG