Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туркмэністан выставіў ультыматум Расеі й Украіне


АШГАБАТ. Туркмэністан пагражае спыніць пастаўкі газу ў Расею і ва Ўкраіну, калі тыя не пагодзяцца плаціць за газ болей. Міністэрства замежных справаў Туркмэністану заявіла, што калі адпаведнае пагадненьне ня будзе падпісанае да 30 сьнежня, апоўначы 31 сьнежня Туркмэністан спыняе пастаўку газу ўва ўкраінскую і расейскую трубаправодную сетку. Туркмэністан хоча, каб Расея і Ўкраіны плацілі па 60 даляраў за 1000 кубамэтраў газу. Летась Масква і Ашгабад падпісалі пагадненьне, што Расея набудзе прынамсі 60 млрд. кубамэтраў газу па 44 даляры ЗША за кубамэтар. Дамова прадугледжвала, што да 2007 г. Туркмэністан ня будзе перагледжваць кошты на газ, хаця яны і ніжэйшыя за сусьветныя.
XS
SM
MD
LG