Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзідэнт Польшчы павіншаваў Юшчанку з перамогай


ВАРШАВА Прэзідэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі сёньня па тэлефоне павіншаваў Віктара Юшчанку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. Паводле Квасьнеўскага “уся Эўропа напружана сачыла за ўкраінскімі выбарамі і сёньня адчувае вялікую радасьць ад таго, што дэмакратычныя працэсы перамагілі”. Прэзідэнт Польшчы выказаў надзею, што “хутка Ўкраіна далучыцца да лепшых эўрапэйскіх каштоўнасьцяў”. “Польшча ў гэтым вельмі зацікаўлена” падкрэсьліў Квасьнеўскі.
XS
SM
MD
LG