Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэракт каля офісу шыіцкага лідэра ў Багдадзе


БАГДАД Кіраўнік найбуйнейшай суніцкай палітычнай групоўкі – Ірацкай Ісламскай партыі заявіў сёньня, што партыя ня будзе ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах , прызначаных на 30 студзеня наступнага году. Лідэр Ірацкай Ісламскай партыі Махсэн Абдэль Гамід сказаў, што гвалт перашкаджае людзям прагаласаваць за сунітаў на поўначы і захадзе краіны. Сёньня ж у Багдадзе каля офісу аднаго з шыіцкіх лідэраў Абдэля Азіза Хакіма выбухнуў замінаваны аўтамабіль. 13 чалавек загінулі, больш за 50 параненыя.
XS
SM
MD
LG