Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паводле падліку 98% галасоў перамагае Віктар Юшчанка


КІЕЎ Паводле вынікаў падліку 98% галасоў, пададзеных на ўчорашніх прэзілдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне , за Віктара Юшчанку прагаласавала 52% прыйшоўшых на выбары, за Віктара Януковіча – 44%. Яўка склала 77% выбаршчыкаў. Паводле кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны Сяргея Дубовіка сурьёзных парушэньняў падчас учорашняга поўторнага галасаваньня не было. За ходою выбараў сачылі 12 тысячаў назіральнікаў. Сёньня Віктар Юшчанка абвесьціў пра пачатак новай эпохі гісторыі Ўкраіны:"Сёньня мы пераварочваем старонку непавагі да чалавека, брэхні, цэнзуры і гвалту. Людзі, якія цягнулі краіну ў бездань, у гэтыя хвіліны адыходзяць у мінулае. І гэта калясальная заслуга ўсіх. Пачынаецца новая эпоха, новая эпоха новай вялікай дэмакратыі".
XS
SM
MD
LG