Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Назіральнікі АБСЭ лічаць узбэцкія выбары недэмакратычнымі


ТАШКЭНТ Прадстаўнік Цэнтарвыбаркаму Ўзьбэкістану заявіў, што парлямэнцкія выбары, якія адбыліся ўчора, прайшлі “чэсна і адкрыта”. Яўка выбарчыкаў склала 85%. У выбарах узялі ўдзел 5 прапрэзідэнцкіх партыяў і ніводнай апазіцыйнай. Паводле назіральнікаў з краінаў СНД узбэцкія выбары былі “легітымнымі, свабоднымі і празрыстымі”. Міжнародныя назіральнікі ад АБСЭ канстатавалі, што выбары не былі дэмакратычнымі. Прэзідэнт Узьбэкістану Іслам Карымаў заявіў, што меркаваньні назіральнікаў АБСЭ яго мала цікавяць.
XS
SM
MD
LG