Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску працягваюць забудоўваць Лошыцкі яр


Вячаслаў Кулік, Менск Адно зь менскіх месцаў сталінскіх рэпрэсіяў – Лошыцкі яр, альбо як яго інакш называюць, Чорны яр – цяпер шырэй забудоўваецца пад аўтастаянку. Паводле яе гаспадароў, Мінгарвыканкам дазволіў да 2007 года арэнду тэрыторыі над могілкамі расстраляных.

Неўзабаве споўніцца 10 гадоў, як менская Сьвіслацкая Рада Беларускага народнага фронту ўсталявала мэмарыяльны знак у Лошыцы. Гэта драўляны чатырохканцовы крыж вышынёй 5 мэтраў.

Цяпер блізу адзнакі сьвятога мейсца вядзецца землярыйная праца па пашырэньні плошчы аплатнай аўтастаянкі. Бугальтарка Галіна Варановіч упэўненая ў даўгалецьці свайго гаражнага каапэратыву:

(Варановіч: ) “У нас аформленая дамова на арэнду зямлі на 5 гадоў. На мапе гораду (гэта ня наш дакумэнт) стаянка нанесеная, абазначаная чырвоным кружочкам”.

Паводле аднаго з арганізатараў традыцыйнага шэсьця на Дзяды ў Лошыцу Ўладзімера Юхо, афіцыйны Менск ня хоча мець тут яшчэ адны Курапаты.

(Юхо: ) “На жаль, не пасьпелі нашыя археолягі правесьці працу (як у Курапатах было зроблена) і ўлады, дазнаныя пра магчымы пачатак раскопак, зруйнавалі частку яра. Зараз гэтае месца можа быць зьнішчана”.

Дасьціпны дасьледчык гісторыі Лошыцы, намесьнік дырэктара тамтэйшага сядзібна-паркавага комплексу Яўген Церахаў на грунце дакумэнтальных сьведчаньняў гаворыць пра малавядомыя трагедыі Чорнага яру.

(Церахаў: ) “Гэты яр узьнік, калі людзі бралі гліну для печак. І зь цягам часу ён сфарміраваўся такім чынам, што быў закручаным па сьпіралі, быў вельмі глыбокі, парослы лесам, і таму ня чутныя былі стрэлы. З-за гэтага ён быў вельмі зручны для злачынцаў. Там расстрэльвалі ў першую усясьветную вайну, у 1918-м, у пэрыяд сталінскіх рэпрэсіяў. Гінулі тут салдаты, якія трымалі абарону Менску ў 1941-м годзе”.

Яўген Церахаў працуе цяпер над кандыдацкай дысэртацыяй аб менскай мінуўшчыне і лічыць, што праблему Лошыцкага яру можна вырашыць наступным чынам:

(Церахаў: ) “Тым ляжаць у зямлі прадстаўнікі розных канфэсіяў і прадстаўнікі самых розных палітычных партыяў. Таму, я мяркую, што ў іх ушанаваньне павінен быць пабудаваны мэмарыял прымірэньня і памяці людзей, нявінна загіблых падчас войнаў і рэпрэсіяў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG