Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы на Майдане Незалежнасьці: “Будзем тут да перамогі”


Валер Каліноўскі, Кіеў Па тэлеканалах ў рэпартажах з Майдана незалежнасьці бачныя былі бела-чырвона-белыя сьцягі. Беларуская прысутнасьць у Кіеве захоўваецца, беларусам адведзены цэлы намёт у гарадку на Храшчаціку.

Я заходзіў у гэты намёт, гутарыў з адным з лідэраў апазыцыі Вячаславам Сіўчыкам, актывістамі БПС, Маладога фронту, бачыў сьцяг беларускіх сацыял-дэмакратаў. Размаўляў я ўчора і з адным зь лідэраў “Зубра” Ўладзімерам Кобецам, якога ўкраінскія ўлады ўнесьлі ў сьпіс непажаданых ва Украіне асобаў і пратрымалі аэрапорце Барыспаль цэлую гадзіну, але ўсё ж дапусьцілі на сваю тэрыторыю.

Сяргей Горбач з Гомлі сёньня адзначае месяц свайго знаходжаньня ў намётавым гарадку на Храшчаціку, дзе ён разам з украінскімі актывістамі нясе варту.

(Горбач: ) “З 27 лістапада ўжо тут. Я прыехаў падтрымліваць дэмакратыю. Мой бацька вельмі рады за мяне, што я тут. Прапанова такая, каб я яму шалік аранжавы прывёз. Уначы бывае холадна, але добра, стаім. Будзем тут да перамогі. Мабыць, яшчэ на Новы год. Мяне сябры запрасілі ва Львоў, а пасьля Новага Году ўжо думаю дамоў”.
XS
SM
MD
LG