Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Малады фронт” цалкам упэўнены ў перамозе Юшчанкі


Альгерд Невяроўскі, Менск Актывісты Маладога фронту перадалі 26 сьнежня ў амбасаду Ўкраіны ў Менску зварот да Віктара Юшчанкі. Такім чынам яны выказалі сваю салідарнасьць з украінскім народам у яго змаганьні за эўрапейскі шлях для сваёй краіны.

У звароце да Віктара Юшчанкі, падпісаным лідэрам Маладога фронту Паўлам Севярынцам і ягоным намесьнікам Зьмітром Дашкевічам, гаворыцца: “ Мы цалкам упэўненыя ў Вашай перамозе і працягу працэсу дэмакратызацыі ўкраінскага грамадзтва. Мы, беларусы, вельмі захапляемся згуртаванасьцю ўкраінскіх нацыянальных сілаў і адзінствам вашага руху, бо толькі разам можна дамагчыся перамогі”.

А вось, што сказаў у інтэрвію беларускай Свабодзе маладафонтавец Павал Фігурын:

(Фігурын: ) “Сёньня моладзь Беларусі вырашыла перадаць зварот у падтрымку дэмакратычнага кандыдата ва Ўкраіне. Мы спадзяемся, што беларускі народ калі-небудзь таксама дойдзе да такога стану, і мы пераможам”.
XS
SM
MD
LG