Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ахвярамі землятрусу й цунамі ў Індыйскім акіяне сталі прынамсі 12 тысячаў чалавек


ШРЫ ЛАНКА. Паводле апошніх зьвестак, як найменей 12 тыс. чалавек загінулі і тысячы прапалі ў выніку самага моцнага за апошнія 40 гадоў землятрусу ў Індыйскім акіяне. Сіла штуршкоў сягала амаль 9 баляў паводле шкалы Рыхтэра. Пацярпелі ўзьбярэжжы Інданэзіі, Тайлянду, Індыі, Шры-Ланкі, Малайзіі й Мальдываў. Чырвоны Крыж заявіў аб неабходнасьці выдаткаваць 6,5 мільёнаў даляраў на неадкладную дапамогу. Эўрапейскія краіны заявілі аб гатовасьці выдаткаваць тры мільёны эўра. ЗША заявілі, што прапануюць дапамогу тым краінам, якія найбольш пацярпелі. Францыя пашле дапамогу і 100 спэцыялістаў у дапамогу Шры-Ланцы. Эўразьвяз выдаткаваў 3 млн. ААН пасылае місію, каб вызначыць памер разбурэньняў і памер неабходнай дапамогі. Расея даслала на Шры-Ланку два самалёты з мэдыкамэнтамі.
XS
SM
MD
LG