Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны новы ўрад Румыніі


БУХАРЭСТ. Прэзыдэнт Румыніі сёньня прызначыў новы ўрад. Прэм’ер-міністрам стаў Калін Тарычэану, малады эканаміст Янут Папеску – міністрам фінансаў, а 36-гадовы гісторык Міхай-Разван Унгурэану – міністрам замежных справаў. Першымі справамі новага ўраду, як паведамляецца, будуць спроба правесьці праз парлямэнт законапраект аб плоскім 16%-вым падатку на прыбытак і барацьба з карупцыяй. Гэта былі перадвыбарныя абяцаньні новаабранага прэзыдэнта Траяна Басэску.
XS
SM
MD
LG