Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Урады зьбіраюць дапамогу пацярпелым ад землятрусу


Урады й дабрачынныя арганізацыі пачалі зьбіраць дапамогу сотням тысячаў ахвяраў трагедыі. ЗША заявілі, што прапануюць дапамогу тым краінам, якія найбольш пацярпелі. Францыя пашле дапамогу і 100 спэцыялістаў у дапамогу Шры-Ланцы. Эўразьвяз выдзеліў 3 млн. эўра дапамогі пацярпелым. ААН пасылае місію, каб вызначыць памер разбурэньняў і памер неабходнай дапамогі. Расея пашле на Шры Ланку два самалёты з мэдыкамэнтамі. Папа Ян Павел ІІ сёньня сказаў: "Мы молімся за ахвяраў гэтай вялізнай трагедыі. І мы падкрэсьліваем нашую салідарнасьць з пацярпелымі, якія спадзяюцца, што міжнародная супольнасьць дапаможа ім". Папа сказаў, што Каляды былі азмрочаныя бядою.
XS
SM
MD
LG