Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку забіты высокапастаўлены чыноўнік


БАГДАД. У ірацкай сталіцы забілі высокапастаўленага супрацоўніка ірацкай паліцыі. У горадзе Рамадзі арыштаваныя два экстрэмісты, зьвязаныя з Абу Мусабам аз-Заркаўі – лідэрам групоўкі, вядомай тэрактамі й захопам закладнікаў. Міністар замежных справаў Іраку Хашыяр Зэбары заклікаў ААН прыкласьці намаганьні да падрыхтоўкі выбараў 30 студзеня. Зэбары папрасіў ААН даслаць большую колькасьць назіральнікаў і спэцыялістаў да выбараў. 30 студзеня іракцы абяруць сабе парлямэнт -- Нацыянальную асамблею -- якая прызначыць урад і распрацуе канстытуцыю.
XS
SM
MD
LG