Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прайшлі парлямэнцкія выбары ва Ўзбэкістане


ТАШКЕНТ. Ва Ўзбэкістане сёньня праходзяць парлямэнцкія выбары. З афіцыйных зьвесткаў, у іх узялі ўдзел да 70% выбарцаў. Аднак зь неафіцыйнай інфармацыі, актыўнасьць выбарцаў нашмат ніжэйшая. Прытым прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў заявіў, што Арганізацыя па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) ня мае эксклюзыўнага права назіраць за выбарамі ў краіне. АБСЭ скіравала ва Ўзбэкістан каля 20 назіральнікаў, яны ахарактарызавалі выбары як недастаткова справядлівыя. Гэтак, усе 5 партыяў, што бяруць удзел у выбарах, зьяўляюцца пра-прэзыдэнцкімі. 3 галоўныя апазыцыйныя партыі ня былі дапушчаныя да выбараў. Яны заклікалі да байкоту галасаваньня.
XS
SM
MD
LG