Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядома, хто падарваў ваенную базу ў Масуле


ДУБАЙ. Групоўка ірацкіх ваяўнікоў Ансар Ас-Суна сёньня зьмясьціла на сваім сайце відэазапіс выбуху на амэрыканскай вайсковай базе ў Масуле. Выбух адбыўся 21 сьнежня і забраў жыцьці 22 чалавек, зь іх 18 -- амэрыканскія жаўнеры. На відэазапісе бачны таксама сьмяротнік, які ажыцьцявіў выбух. Яго ідэнтыфікавалі як Абу Амара Аль-Масулі.
XS
SM
MD
LG