Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За выбарамі ва Ўкраіне назіраюць 12 тыс. назіральнікаў


КІЕЎ. Ва Ўкраіне сёньня – паўторнае галасаваньне ІІ-га туру прэзыдэнцкіх выбараў. Вынікі галасаваньня 21 лістапада былі скасаваныя Вярхоўнай Радай з-за шматлікіх парушэньняў. За выбарамі назіраюць каля 12 тыс. назіральнікаў. З апошніх паведамленьняў, яўка выбарцаў склала больш за 55%. Дзейны прэзыдэнт Леанід Кучма спадзяецца, што гэта будзе апошні тур выбараў.

(Кучма:) – Я перахрысьціўся, каб гэта было апошняе галасаваньне. Я перакананы, што гэта так і будзе.

На пасаду прэзыдэнта прэтэндуюць лідэр апазыцыі Віктар Юшчанка і прэм’ер-міністар Віктар Януковіч.
XS
SM
MD
LG