Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курды патрабуюць правядзеньня рэфэрэндуму аб незалежнасьці


БАГДАД. Ірацкая паліцыя паведаміла, што 9 чалавек загінулі і 13 былі параненыя падчас выбуху ў пятніцу на захадзе сталіцы краіны. Выбух адбыўся паблізу амабасадаў Лівіі, Марока ды Ярданіі. Здарэньне адбылося пасьля таго, як Ірак пакінуў міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд.

Сёньня дэлегацыя ірацкіх курдаў накіравала ў ААН заяву аб правядзеньні рэфэрэндуму адносна таго, павінна кіраваная курдамі паўночная вобласьць застацца ў складзе Іраку ці стаць незалежнай.

Амэрыканскія марскія пехацінцы сёньня паведамілі, што арыштавалі двух паўстанцаў, якія маюць сувязі з самым небясьпечным ірацкім тэрарыстам Абу Мусабам аль-Заркаўі. Вайскоўцы ўдакладнілі, што затрыманы два лідэры тэрарыстычнай групоўкі Салех Халіл і Басім Хазэм. Іх знайшлі ў горадзе Рамадзі. Гаворыцца, што дапамаглі з арыштам ірацкія грамадзяне. Амэрыканцы абвінавачваюць паўстанцкую групоўку ў тым, што яна пакарала сьмерцю 11 ірацкіх нацыянальных гвардэйцаў і зрабіла аўтамабільныя бомбы, ад якіх загінула мноства іракцаў. Групоўка таксама дастаўляе ў краіну замежных наймітаў. За галаву Заркаўі, зьвязанага з Аль-Кайдай, абяцаюць 25 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG