Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран заяўляе пра гатоўнасьць супрацьстаяць любой пагрозе сваім ядзерным збудаваньням


ТЭГЕРАН. Іранскай авіяцыі загадана зьбіваць любыя невядомыя паветраныя аб’екты ў небе краіны, а пагатоў – якія выклікаюць падазрэньне. Прадстаўнік паветраных сілаў палкоўнік Салман Магіні абвясьціў пра гэта сёньня. Тым часам, дзяржаўныя мас мэдыя паведамляюць пра назіраньне за паветранымі аб’ектамі паблізу іранскіх ядзерных збудаваньняў. Злучаныя Штаты пераконваюць хаўрусьнікаў супрацьстаяць Ірану, што да ягонай ядзернай праграмы. Тым часам іранскія газэты цытуюць генэрала Карыма Гавамі, кіраўніка паветраных сілаў, які сказаў, што Іран гатовы супрацьстаяць любой пагрозе ягоным ядзерным збудаваньням.
XS
SM
MD
LG