Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Махмуд Абас патрабуе ад Ізраіля скончыць акупацыю Заходняга берагу Ярдану й Паласы Газа


РАМАЛА. Часовы палестынскі лідэр Махмуд Абас зьвярнуўся сёньня да Ізраіля з патрабаваньнем скончыць акупацыю Заходняга берагу Ярдану і Паласы Газа, а таксама вызваліць усіх палестынскіх вязьняў. У сваёй першай прамове, сказанай ім як кандыдатам на прэзыдэнта Палестынскай аўтаноміі, Абас заявіў, што Ізраіль павінен пакінуць усе палестынскія землі, занятыя ім у 1967 годзе. Абас таксама заклікаў выпусьціць на волю зьняволенага за арганізаваньне інтыфады Марвана Баргоўці. Махмуд Абас сказаў, што мір будзе магчымы толькі калі будзе вырашана праблема са зьняволенымі. У ізраільскіх турмах сядзяць прыблізна 8 тысячаў палестынцаў. Лічыцца, што Абас мае вялікія шанцы быць абраным на пасаду кіраўніка Палестынскай аўтаноміі.
XS
SM
MD
LG