Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апазыцыйныя партыі Кыргызстану стварылі “Кыргыскі народны рух”


БІШКЕК. Прэм’ер-міністар Кыргызстану Мікалай Танаеў сказаў, што ўрад і дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ня ў стане належным чынам паведамляць насельніцтву аб усіх праблемах. Танаеў сказаў, што незалежныя мас-мэдыі лепей ажыцьцяўляюць інфармаваньне насельніцтва. Ён сказаў, што ўлады прайгралі “інфармацыйную вайну”.

Сёньня таксама некалькі апазыцыйных партый абвясьцілі на кангрэсе ў Бішкеку, што стварылі “Кыргыскі народны рух”. Рух вылучыць кандыдатаў для ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах, якія прызначаныя на 27 лютага.
XS
SM
MD
LG