Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На мясцовых выбарах у Палестыне перамагаюць "Фатх" і "Хамас"


РАМАЛАГ.Выбарчыя камісіі Палестыны сёньня заявілі, што папярэднія апытаньні паказваюць, што ў мясцовых выбарах лідзіруе партыя Фатх. Другое месца займае групоўка Хамас. Мясцовыя выбары ў Палестыне прайшлі днямі упершыню за апошнія 28 гадоў. Паводле афіцыйных зьвесткаў, прыкладна 84% са 140 тыс. выбарцаў прынялі ўдзел у галасаваньні. Канчатковыя вынікі будуць вядомыя ў суботу. Потым палестынцы будуць рыхтавацца да прэзыдэнцкіх выбараў, якія пройдуць 9 студзеня. ТУЛЬКАРМ. У гэтым горадзе на заходнім беразе Ярдану у перастрэлцы з ізраільскімі жаўнерамі загінулі тры палестынскія ваяўнікі.
XS
SM
MD
LG