Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: ЗША ціснуць на беларускія судовыя органы


Юры Сьвірко, Менск Прэсавы сакратар беларускага Міністэрства замежных справаў Андрэй Савіных гэтак пракамэнтаваў заяву свайго амэрыканскага калегі наконт судовага працэсу над Міхаілам Марынічам:

(Савіных: ) “Злучаныя Штаты спрабуюць даць ацэнку судоваму працэсу ў незалежнай дзяржаве, ня маючы для гэтага ніякіх падставаў. Разгляд крымінальнай справы Міхаіла Марыніча знаходзіцца выключна ў кампэтэнцыі судовых органаў Рэспублікі Беларусь. Асаблівае неразуменьне выклікае тая акалічнасьць, што гэтая заява зробленая замежнапалітычным ведамствам краіны, якая дэкляруе прынцыпы незалежнасьці й шанаваньня суду. У гэтым кантэксьце заяву амэрыканскага боку нельга разглядаць інакш, як ціск на судовыя органы Рэспублікі Беларусь”.

Гл. таксама • Эўразьвяз: “Марыніча трымаюць у ізалятары паводле палітычна матываваных, як шмат хто мяркуе, абвінавачаньняў” • За пачаткам суду над Міхаілам Марынічам назіралі амбасадары і дыпляматы краінаў Эўразьвязу, ЗША і АБСЭ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG