Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні пачаліся заняткі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю, які быў зачынены беларускімі ўладамі


Тацяна Поклад, Вільня Сёньня ў Вільні пачаліся заняткі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Я. Коласа. Ліцэй быў гвалтоўна закрыты беларускімі уладамі два гады таму, але ня спыніў сваёй працы. Віленскія навучальныя сэсіі робяцца ужо традыцыяй, у іх часе ліцэісты й выкладчыкі ізноў зьбіраюцца разам для заняткаў і ліцэйскіх імпрэзаў у нармальных умовах, якіх яны пазбаўленыя у Менску.

Выкладчыкі і навучэнцы Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Я.Коласа, як і летась, прыехалі у Вільню у поўным складзе.

Сёньня пачаліся заняткі у памяшканьні Віленскага ліцэю – вучнёуская сэсія, якая дае магчымасьць ліцэістам павучыцца ў нармальных умовах, з усім неабходным абсталяваньнем.

Дырэктар ліцэю Уладзімер Колас кажа, што летась “віленскі пэрыяд” быў істотнай частка посьпеху ліцэістаў на экзамэнах.

(У.Колас: ) “Гэта сапраўды будзе другая ужо вучнёўская сэсія, гэта ужо робіцца традыцыяй. Мы ўдзячныя нашым літоўскім сябрам за тую сапраўды агромністую дапамогу, якую яны аказваюць нашаму ліцэю. І перадусім мы выкарыстоўваем гэтую магчымасьць, унікальную для нас, каб павучыцца у нармальных умовах, пабыць усім разам, каб нашыя дзеці ізноў адчулі сябе часткай нашага калектыву ўнікальнага”.

Калектыў ліцэю жыве, як і летась, у інтэрнаце Літоўскага дому. Ліцэісты і выкладчыкі кажуць, што сёлета умовы значна лепшыя. Я пагутарыла зь імі перад заняткамі.

(Ліцэістка: ) “У нас вельмі добры настрой, мы добра даехалі, і добра нас расьсялілі, так што мы кажам вялікі дзякуй за усё гэта, і мы вельмі радыя, што яшчэ раз прыехалі сюды.”

(Ліцэістка: ) “Зараз значна лепш. Вельмі цёпла, цудоўны настрой, усё падабаецца.”

(Ліцэістка: ) “Так, вельмі добра пасялілі, зрабілі рамонт – у параўнаньні мінулым годам вельмі добрыя ўмовы.”

(Ліцэіст:) “Усё падабаецца. Мы ужо другі раз сюды прыехалі, усё цудоўна проста. У параўнаньні з нашымі менскімі умовамі... тут па-сапраўднаму усё, як было у нас у нашым ліцэі.”

(Выкладчыца: ) “Усё проста цудоўна. Значна лепш цяпер, і нават і цяплей неяк, і хіба душэўней. Летась мы мерзьлі, так што гэта яшчэ склала ня вельмі добрае ўражаньне. У гэтым годзе проста цудоўна усё.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG