Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<font color="red">Кардынал Казімер Сьвёнтак павіншаваў беларусаў з Раством</font>


RFE/RL З Калядамі павіншаваў вернікаў кіраўнік Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі кардынал Казімер Сьвёнтак. “Ва ўсіх каталіцкіх храмах Беларусі ў гэтыя сьвяточныя дні зьбяруцца вернікі, каб узьнесьці малітвы да Бога” – гаворыцца ў пастырскім пасланьні кардынала.

Кардынал Казімер Сьвёнтак зычыць, каб “усе добрыя людзі не трымалі толькі ў сябе радасьць з нагоды гэтага сьветлага сьвята Раства Хрыстова, а несьлі гэтую радасьць сваім блізкім і ўсім, хто жыве і працуе побач”. Кіраўнік Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі таксама пажадаў, каб радасьць, якая заўсёды суправаджала гэтае сьветлае сьвята, “сваім сьвятлом праганяла шэрасьць будняў у новым 2005 годзе”.

У калядным пасланьні кардынала гаворыцца, што зь першых дзён навага году ўпершыню у гісторыі рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі службы ў цэрквах будуць весьціся паводле збору літургічных тэкстаў – Імшалу на беларускай мове”.
XS
SM
MD
LG