Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску з праграмаў кабэльнага тэлебачаньня зьнік адзіны ўкраінскі канал “Інтэр плюс”


Ул. інф. Кіраўніцтва фірмы кабэльнага тэлебачаньня заяўляе, што гэта зроблена на загад Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Гаворыць журналіст зь Пінску Павал Ляхновіч.

(Ляхновіч: ) “Учора ўвечары з экранаў тэлевізараў, што падключаныя ў Пінску да кабэльнага тэлебачаньня, зьнік украінскі тэлеканал “Інтэр плюс”. На маё пытаньне да кіраўніцтва таварыства з абмежаванай адказнасьцю “Эфір ТВ”, якое займаецца ў Пінску арганізацыяй кабэльнага тэлебачаньня, дырэктар Рыбкавец адказаў, што трансьляцыя “Інтэр плюс” адключаная ў сувязі з загадам Міністэрства інфармацыі Беларусі, у якім гаворыцца што ад 23 сьнежня ўсе ўкраінскія каналы ў Беларусі адключаюцца”.

Нагадаем, што некалькі дзён таму, дакладна на час тэледэбатаў кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны, у Пінску на канале “Інтэр плюс” быў адключаны гук, а ў раней у Берасьці ад апэратараў кабэльнага тэлебачаньня запатрабавалі адключыць польскія тэлеканалы.
XS
SM
MD
LG