Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ежу і ваду даставяць расейскаму касманаўту і амэрыканскаму астранаўту


МАСКВА. Сёньня раніцай з Байканурскага касмадрому ў Казахстане стартаваў расейскі грузавы карабель “Прагрэс М-51”. У нядзелю ён дасягне міжнароднай касьмічнай станцыі і даставіць туды ежу і ваду расейскаму касманаўту Саліжану Шарыпаву і амэрыканскаму астранаўту Лерою Чао. Прадстаўнікі НАСА паведамілі, што ў іх ужо наступіла крытычнае становішча. Забесьпячэньне касьмічнай станцыі цалкам залежыць ад Расеі.
XS
SM
MD
LG