Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША заклікаюць вызваліць Міхаіла Марыніча


ВАШЫНГТОН. ЗША заклікалі выпусьціць аднаго зь беларускіх апазыцыйных лідэраў Міхаіла Марыніча. Учора яго пачалі судзіць у Менску па абвінавачаньні ў крадзяжы кампутараў і ў незаконным валоданьні зброяй. Ў сваёй заяве Дзярждэпартамэнт абвінаваціў беларускія ўлады ў судовым перасьледзе Марыніча праз ягоныя палітычныя погляды. У заяве сказана, што гэта ня першы такі выпадак у Беларусі.
XS
SM
MD
LG