Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Дуліна ад Барадуліна” (Фатаграфіі з прэзэнтацыі)


Глеб Лабадзенка і Максім Капран, Менск У менскім Доме літаратара адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Рыгора Барадуліна “Дуліна ад Барадуліна”, выдадзеная беларускай службай Радыё Свабода. Яе аснову склалі показкі і эпіграмы Рыгора Барадуліна, якія прагучалі сёлета на Радыё Свабода ў цыклі “Лета з Барадуліным” з 1 чэрвеня па 31 жніўня. Прэзэнтацыя прымеркаваная да двух юбілейных датаў – 70-годзьдзя Рыгора Барадуліна (празь некалькі месяцаў ён будзе сьвяткаваць гэты юбілей), а таксама да 50-годзьдзя беларускай службы Радыё Свабода, якое адзначаецца сёлета.

– Людзі, якія прыйшлі на прэзэнтацыю кнігі “Дуліна ад Барадуліна”, стаяць ля зачыненага ўваходу ў Дом літаратара – Генадзя Бураўкіна не пускаюць на прэзэнтацыю
– Міліцыянты не пускаюць людзей на імпрэзу – Генадзя Бураўкіна прапусьцілі, але астатнім уваход забаронены


– Рыгор Барадулін разгортвае кнігу

– Рыгор Барадулін чытае ўрыўкі

– Рыгор Барадулін і журналіст Радыё Свабода Аляксандар Уліцёнак

– Зьміцер Вайцюшкевіч сьпявае

Гл. таксама • Беларусь чакае рэвалюцыя дулін
XS
SM
MD
LG