Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты зрабілі ператрус у офісе “Партнэрства”, канфіскавалі кампутары


Юры Дракахруст, Прага Учора мы паведамлялі пра затрыманьне каля 60 актывістаў грамадзянскай ініцыятывы “Партнэрства”, якія рыхтаваліся да паездкі назіральнікамі на выбары ва Ўкраіне. Іх ўтрымлівалі ў РАУС прыкладна 5 гадзінаў, у выніку чаго яны не пасьпелі на вечаровы цягнік Менск-Кіеў.

Аднак нягледзячы на затрыманьне, сёньня ў Кіеў прыехала першая група назіральнікаў “Партнэрства”, частка назіральнікаў дабіраецца да Кіева на аўтобусах.

Учора ж ўвечары ў офісе “Партнэрства” быў зроблены ператрус.

Супрацоўнікі Савецкага РАУС Менску сканфіскавалі сыстэмныя блёкі кампутараў, у якіх утрымлівалася інфармацыя пра дзейнасьць грамадзянскай ініцыятывы.

Паводле кіраўніка “Партнэрства” Міколы Астрэйкі, тэхніка была сканфіскаваная на незаконных падставах і з парушэньнем працэсуальных нормаў. Спадар Астрэйка мяркуе, што ператрус і канфіскацыя – рэха назіральнай дзейнасьці “Партнэрства” падчас кастрычніцкіх парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму.

Гл. таксама • Беларускія міліцыянты затрымалі больш за 60 міжнародных назіральнікаў за выбарамі ва Ўкраіне
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG