Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СБУ заяўляе, што ня труціла Юшчанку


КІЕЎ. Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) адпрэчыла зьвінавачаньні ў атручваньні Віктара Юшчанкі. У адмысловай заяве на сайце СБУ напісана, што СБУ зладзіць расьсьледаваньне абставінаў атручваньня Юшчанкі. Пракуратура і парлямэнт ужо праводзяць уласнае расьсьледаваньне ў гэтай справе. Раней Юшчанка заявіў, што быў атручаны ў верасьні падчас абеду з кіраўніком СБУ Ігарам Сьмяшком і ягоным падначаленым Володымырам Сацюком. У сьнежні аўстрыйскія дактары выявілі, што ўзровень дыяксыну ў крыві Юшчанкі перавышае нармальны ў 1000 разоў.
XS
SM
MD
LG