Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірацкія выбары будуць канкурэнтныя і адкрытыя


БАГДАД. Агульныя выбары ў Іраку, прызначаныя на 30 студзеня, будуць адкрытымі і канкурэнтнымі, -- заявіў часовы прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі. Прытым ён зноўку папярэдзіў пра небясьпеку, якую ўяўляюць сабой тэрарысты й прыхільнікі былога рэжыму, якія не жадаюць рэфармаваньня краіны. Тымчасам амэрыканскія вайскоўцы працягваюць расьсьледаваньня выбуху на ваеннай базе ў Масуле, пры якім загінулі 22 чалавекі. У Фалюджу пачалі вяртацца ейныя жыхары, якія ўцяклі з гораду ад баёў. Тымчасам міністар замежных справаў Іраку Хашыяр Зэбары абмяркоўвае ў Пэкіне сытуацыю ў Іраку і двухбаковыя стасункі.
XS
SM
MD
LG