Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваецца падзеньне даляра


ПАРЫЖ. Сытуацыя з падзеньнем даляра ў дачыненьні да эўра робіца “катастрафічнай” – заявіў міністар фінансаў Эрвэ Гаймэр. Зь ягоных словаў, эўрапейскі экспарт церпіць велізарную шкоду. Вырашыць праблему могуць толькі аб’яднаныя высілкі Амэрыкі, Эўропы ды Азіі – сама Эўропа не ў стане змагчы сытуацыю. Гаймэр заклікаў ЗША каардынаваць сваю палітыку ў гэтай справе. Міжтым сёньня адзначанае рэкорднае падзеньне даляра ў дачыненьні да эўра. На Франкфурцкай біржы за эўра давалі 1 даляр 34 цэнты.
XS
SM
MD
LG