Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч і Юшчанка падазраюць адзін аднаго ў сілавых акцыях


КІЕЎ. Пасьля доўгіх дыскусіяў Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла бюджэт краіны на 2005 г. Прэзыдэнт Леанід Кучма прызначыў дэпутата Вярхоўнай Рады, кіраўніка выбарчага штабу Віктара Януковіча Сьцяпана Гаўрыша судзьдзём Канстытуцыйнага Суда. Гаўрыш пакуль ня ведае, ці прыме прапанову. На Майдане Незалежнасьці адбыўся шматтысячны мітынг апазыцыі . Удзельнікі сьвяткавалі месяц з пачатку пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў. Віктар Юшчанка заклікаў сваіх прыхільнікаў абавязкова прагаласаваць 26 сьнежня і выказаў непакой тым, што прыхільнікі Януковіча рыхтуюць сілавыя акцыі пасьля выбараў. Віктар Януковіч выступіў перад сваімі прыхільнікамі ў Кіраваградзе, зьвінаваціўшы свайго суперніка ў “памаранчавым путчы”.
XS
SM
MD
LG