Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У трапічным мэксіканскім горадзе ўлады забаранілі хадзіць дома голымі


Ад 1 студзеня жыхарам аднаго мэксіканскага гораду болей нельга будзе хадзіць дома голымі. Штодзённая мэксіканская газэта “Ля Джорнада” паведаміла, што пакараньне за гэта ў горадзе Вільяхэрмоса будзе складаць да 36 гадзінаў арышту або штраф—133 даляры. Ніякага тлумачэньня патрэбы ў гэтым новым законе улады не далі.

Вільяхэрмоса мае паўмільёны жыхароў і знаходзіцца ў трапічнай зоне. Улады таксама забаранілі зьяўляцца без запрашэньня на пагулянкі. Толькі адзін удзельнік гарадзкой рады галасаваў супраць навацыяў. Зваць яго Радрыга Санчэс. Ён сказаў, што ўсё гэта сьмеху варта, а да таго ж яшчэ такі закон парушае грамадзянскія правы.
XS
SM
MD
LG