Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч назваў аранжавую рэвалюцыю "аранжавым путчам"


КІЕЎ. Віктар Юшчанка папярэдзіў сваіх прыхільнікаў, што паўторнае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах 26 сьнежня ня будзе “лёгкай праходкай”. Ён сказаў ў сераду ўвечары тысячам прыхільнікаў на пляцы Незалежнасьці ў Кіеве, што кожны грамадзянін павінен узяць удзел у галасаваньні, каб паказаць, што Украіна зьяднана і каб вынікі выбараў былі пераканаўчымі.

Юшчанка сказаў, што існуюць сілы, не назваўшы іх, якія гатовы перашкодзіць галасаваньню. Тым часам Віктар Януковіч у Кіраваградзе крытыкаваў Юшчанку за яго “аранжавы путч”, маючы на ўвазе выкарыстаньне апазыцыяй аранжавых колераў падчас пратэстаў і выбарчай кампаніі.
XS
SM
MD
LG