Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гвалт у Іраку пасьля выбараў, верагодна, будзе працягвацца


ВАШЫНГТОН. Напад на вайсковую сталоўку ў Масуле, верагодна, ажыцьцявіў тэрарыст-сьмяротнік. Пра гэта паведаміў у Пэнтагоне кіраўнік амэрыканскага Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў генэрал Рычард Маерс. Мяркуецца, што тэрарыст спачатку трапіў на амэрыканскую базу, каб выбухнуць бомбу. Як вядома, загінулі 18 амэрыканцаў і 4 іракцы.

Тым часам міністар абароны Дональд Рамсфэльд сказаў журналістам, што гвалт у Іраку пасьля выбараў 30 студзеня, верагодна, будзе працягвацца.
XS
SM
MD
LG