Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Роснафта" купіла Байкальскую фінансавую групу, якая перад тым набыла "Юганскнафтагаз"


МАСКВА. Прадстаўнік дзяржаўнай нафтавай кампаніі “Роснафта” гавораць, што яна стала новым уладальнікам галоўнай філіі “Юкаса”. Яны гавораць, што “Роснафта” набыла цалкам Байкальскую фінансавую групу. Раней невядомая Байкальская кампанія набыла тры чвэрці актываў філіі “Юкаса”—“Юганскнафтагазу” больш як за 9 мільярдаў даляраў. Гэта адбылося ў нядзелю на спрэчным аукцыёне. Прадстаўнікі “Роснафты” адмовіліся назваць цану, за якую прыдбалі Байкальскую фінансавую групу. Гэтая пакупка, як выглядае, набліжае былую частку маёмасьці “Юкаса” да газавага манапаліста “Газпрама”, які кантралюе дзяржава. Раней сёлета было абвешчана пра пляны зьяднаць “Роснафту” з “Газпрамам”.
XS
SM
MD
LG