Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напярэдадні суду над Міхаілам Марынічам яго абаронцы аб’явілі “суровую вымову”


Уладзімер Глод, Менск Размова ідзе пра Вера Страмкоўскую, якой 22 сьнежня прэзыдыюм Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў вынес суровую вымову за парушэньне адвакацкай этыкі.

23 сьнежня ў Менску мусіць распачацца суд над вядомым беларускім палітычным і грамадзкім дзеячом Міхаілам Марынічам. Абараняць яго на гэтым працэсе будзе адвакат Вера Страмкоўская. За дзень да пачатку разгляду справы прэзыдыюм сталічнай калегіі адвакатаў аднагалосна аб’явіў спадарыні Страмкоўскай суровую вымову.

У рашэньні прэзыдыюму запісана, што гэта зроблена за грубае парушэньне правілаў адвакацкай этыкі, якое зьвязана з карэспандэнцыяй Міхаіла Марыніча. Вось як тлумачыць сытуацыю адвакат Страмкоўская:

(Страмкоўская: ) “Падставай паслужылі лісты Марыніча, ягоная карэспандэнцыя і менавіта зварот Пракуратуры Рэспублікі Беларусь на падставе звароту КГБ, які паступіў у Міністэрства юстыцыі, а таксама Рэспубліканскую калегію адвакатаў”.

Я спытаўся Веру Страмкоўскую, ці бачыць яна нейкую сувязь паміж спагнаньнем і пачаткам судовага працэсу.

(Страмкоўская: ) “Натуральна. Гэта ўсё робіцца зараз таму, што ідзе такая падрыхтоўка да разгляду справы. І я лічу, што гэта ўваходзіць у адзін сцэнар разгляду гэтай справы”.

Адвакат Міхаіла Марыніча паведаміла, што ягоная абарона цалкам падрыхтаваная да пачатку судовага працэсу.

Нагадаю, што Міхаіл Марыніч ужо амаль 8 месяцаў утрымліваецца ў ізалятары КГБ.
XS
SM
MD
LG